Главная » Архив материалов

Все горящие окна в ночи - маяки
За каждым таким окном прячется ожидание
Кто-то не спит, взглядывая на часы
Кто-то начал отсчет с расставания
Это время победного шествия тьмы
На руках тишины убаюканной дремы  
Когда чувства становятся оголены
И особенно явно открыты другому
Свет от лампы под потолком
Ночника закопченного маслом
И свечи в нагаре восковом
Никогда не появляется напрасно
Но  горит спасительно-надеждно 
в непроглядной-непролазной высоте
всем заблудше-одиноким, безутешным
в своей искренней душевной наготе
И бывает так - окно напротив
Днём - как тысячи похожих на него
Ночью кто-то свет  в него приводит  
Что не гаснет прежде твоего. 

Просмотров: 254 | Добавил: Дикая | Дата: 21.06.2014 | Комментарии (0)

Я распавяду табе гісторыю, калі хочаш. Распавесці?

Аднойчы ты абярэш на старай мапе месца

Яшчэ не прачнуцца пеўні, ня скончацца правы ночы

А мы ўжо недзе ў шляху, па пыльнай дарозе крочым

І ў нашым паветры - воля, на тварах - новае сонца

Верым, што лета вечна і мы будзем жыць бясконца

Заплечнік, твая гітара, апошняя цыгарэта, наша ўзаемная мара - наша адзіная мэта

Ты кажаш - да месца далёка, а мы басанож абодва

Ты кажаш - там будзе спёка, а я люблю прахалоду

Прашу паглядзець на мапу - а ў ёй відарысы гораў 

Бязлюдная выспа як кропка, вакол - бясконцае мора

- А дзе мы? - пытаюся ціха

- Мы заблукалі нарэшце. Я памыліўся, значыць. Хутка будзем на месцы. 

- Як? Калі мы заблукалі... - стаю, насупіўшы бровы

- Той, хто не ведае шляху, знойдзе яго ў прасторы.

- А як мы яго пазнаем? - цягну расчаравана...І хочацца мне дадому, каб заўтра на працу рана...Каб піць св ... Читать дальше »

Просмотров: 312 | Добавил: Дикая | Дата: 04.05.2014 | Комментарии (0)

Ат, колькі б вяровачцы ня віцца
Збудзецца тое, што павінна збыцца

А мы не збываемся

Як сон на суботу

Збываецца толькі мая самота

Ат, колькі б мары ня марыцца
Здарыцца тое, што павінна здарыцца

А мы не здараемся

Невыпадкова
 

Я - толькі час, ты - уся прастора

Я - усё мінаю, ты - ахінаеш

Я - уцякаю, ты - стала трываеш


Ат, колькі б птушыне не біцца

Воля ў клетцы ёй толькі сніцца

Ты адпусці яе ў неба па крылы

Збудзецца, здарыцца спеў гаманлівы

Час стане вечны, прастора бясконцай

Мы прамінем, ахінаючы сонца

Мы ўцячэм да мора руч'ямі

Гэта жыццё

Пад намі, над намі

В'ецца вяроўкай, хістаецца марай

І замыкаецца  ў кола самсарай

 

Просмотров: 214 | Добавил: Дикая | Дата: 03.05.2014 | Комментарии (0)

Я напісала беззаганнае
Узяла з душы, змясціўшы ў тэкст
"Паведамленне не дасланае"
Прыйшла ў адказ мне смс

Я сярод ночы прахапляюся
Гляджу - ці ўжо яно дайшло?
"Паведамленне адпраўляецца"
Хутчэй па пошце б данясло!

А ноч паволі днём змяняецца
Не-не, ды й раптам паглядаю:
"Падцверджанне яшчэ чакаецца"

Ды хіба я яшчэ чакаю?

 

Нарэшце кінуўшы чаканне
Забыўшыся, раз такі лёс
"Паведамленне атрыманае"

Ну які чорт яго прынёс?!

 

 


 

Просмотров: 243 | Добавил: Дикая | Дата: 20.04.2014 | Комментарии (0)

Давай будзем побач
Апоўдзень

Апоўнач

У вясновым трымценні

І ў сэрцы зімы

Давай будзем побач у падзенні і ўзлёце

Тварам да неба і да сцяны

Цябе заклікаю - давай у Запаляр'і

там дзе пануюць адвечныя льды

А хочаш у пустэльні, у ссохлай Сахары

дзе толькі вярблюдам хапае хады

Давай будзем побач!

Дзе слодыч і горыч

Дзе моц і знямога

Дзе цемрадзь і свет

Давай будзем поруч

Спакой з насцярогі

Пакуты з кахання

Існасць з прыкмет

Куды б нам ні крочыць

Давай будзем побач

Не разыйсціся нашым шляхам

Нават калі са шляхоў мы збочым

Зямля і паветра...
Агонь і вада....

 

 

 


 

 

 

Просмотров: 220 | Добавил: Дикая | Дата: 10.04.2014 | Комментарии (0)

Калі клікала цябе "сонцам", яшчэ не ведала, што я - "Ікар"

Просмотров: 215 | Добавил: Дикая | Дата: 09.04.2014 | Комментарии (0)

А ты ў мяне назаўжды...

У дзіцячым садку пад кустом шыпшыны
Курчавы хлопчык казаў дзяўчыне:
Ты ў мяне назаўжды, разумееш?
Яна смяялася: што ты мелеш?
Ветразі траўня надзьмутыя ўяўна
Нібыта шапталі ёй: Рана...рана...

На школьнай алеі пад покрывам клёну
Дзявоцкаму хлопец аддаўся палону
Ты ў мяне назаўжды, разумееш?
Яна абуралася: як ты смееш?
Імчаўся жніўнем крылаты Пегас
І чулася з неба: Не час...не час...

У двары інстытуцкім ля буйнай каліны
Юнак малады давяраўся дзяўчыне
Ты ў мяне назаўжды, разумееш?
Яна дзівілася:  ты ў гэта верыш?
Бярозы на ўзгорку спявалі пра жаль
І ў спеве гучала: Амаль...амаль...

У парку асеннім з адцвіўшай ажынай
Мужчына ссівелы стаяў ля жанчыны
Ты ў мяне назаўжды, разумееш?
Яна казала, што кубак не склеіш
Лісце ляцела, клён увесь пажоўк
І вецер разносіў: Ужо...ужо...

У сутонні ... Читать дальше »

Просмотров: 427 | Добавил: Дикая | Дата: 29.03.2014 | Комментарии (0)

Я губляю цябе
Як губляюцца людзі ў натоўпе
Безліч твараў размые знаёмыя рысы твае
У шматгалоссі твой голас гукне
І паволі патоне
Гарадзкой віхурой у адначассе яго захлыне
Я губляю цябе
Як зіма ў знямозе адчаю
У сакавіцкіх нізінах хавае свае снягі
Нібы толькі здаецца, што гэта вясна наступае
Нібы гэтых снягоў не крануюць яе ручаі
Я губляю цябе 
У гэтым надта вялікім свеце
Свет імчыць цягніком
І жыццё за вакном ляціць
А я мару сыйсці на прыпынку
У жытнёвым сонечным леце
Адшукаць там цябе і ніколі ўжо не згубіць. 
Просмотров: 274 | Добавил: Дикая | Дата: 07.03.2014 | Комментарии (0)

Гэта мы ўзгаданыя ўва ўсіх легендах пра каханне
Гэта мы - белая дама і чорны манах
Гэта пра нашу гісторыю мараць купальскім світаннем
І ў замку Гальшанскім наш пахаваны прах.
Нас апяваў Нестар - былы летапісец
На вуліцах старай Гародні блукаем прывідамі мы
Заўважныя кожнаму ўночы, каго напаткае месяц
Выходзім, нібыта з палацу - са срэбнай ад свету сцяны.
Нідзе не знайшоўшы спакою
Мы княжыч літоўскі і панна
Спавітыя між сабою, узятыя ў кайданы
Аб нас складае паданні 
Кожны, хто прагне каханне
І нашу журбу адвячоркам 
Разносяць з касцёлу званы...
Просмотров: 250 | Добавил: Дикая | Дата: 07.03.2014 | Комментарии (0)

"Будем друг друга любить - завтра нас расстреляют" (с)

Гляджу на твар твой, асветлены сонцам і не маю куды падзецца ад мора пяшчоты. Княжыч мой літоўскі! Каханне да цябе выратавала мяне з палону зацятага сну, з страшнага зачаравання беспачуццёвасці. Кажаш мне - няма іншых, веру і не магу паверыць, зведаўшы ўжо горкую шкадобу расстанняў і сугучча словаў, што вось ты - адзіны. Як увекавечыць цябе, апярэзаны чырвонай істужкай па ільну валасоў, анёлак мой? Усё ў табе гожае, усё ў табе  любаснае - крыху асмуглены твар, блакіт вачэй... Ты - адно крыло, я - другое, узнімемся па-над прасторай, за край сусвету, а паміж намі завіруе паветра, пранясецца процьма мэтэораў, запаляцца і згаснуць зоры - мінуюць зямные стагоддзі. Ты - лекі ад непазбыўнай самоты маёй, крок наперад, жыццядайны уздых. Зорнае маё наканаванне, муж бясстрашны, с табой рушыць і ў чыстую будучыню мары і ў змрочны палац таямнічай свядомасці, у пустэльню выпрабаванняў і ў азеленыя палі надзеяў. Спеў сэрца ... Читать дальше »
Просмотров: 284 | Добавил: Дикая | Дата: 22.02.2014 | Комментарии (0)

« 1 2 3 4 5 ... 12 13 »