Главная » 2014 » Февраль » 22 » У.
04:25
У.
"Будем друг друга любить - завтра нас расстреляют" (с)

Гляджу на твар твой, асветлены сонцам і не маю куды падзецца ад мора пяшчоты. Княжыч мой літоўскі! Каханне да цябе выратавала мяне з палону зацятага сну, з страшнага зачаравання беспачуццёвасці. Кажаш мне - няма іншых, веру і не магу паверыць, зведаўшы ўжо горкую шкадобу расстанняў і сугучча словаў, што вось ты - адзіны. Як увекавечыць цябе, апярэзаны чырвонай істужкай па ільну валасоў, анёлак мой? Усё ў табе гожае, усё ў табе  любаснае - крыху асмуглены твар, блакіт вачэй... Ты - адно крыло, я - другое, узнімемся па-над прасторай, за край сусвету, а паміж намі завіруе паветра, пранясецца процьма мэтэораў, запаляцца і згаснуць зоры - мінуюць зямные стагоддзі. Ты - лекі ад непазбыўнай самоты маёй, крок наперад, жыццядайны уздых. Зорнае маё наканаванне, муж бясстрашны, с табой рушыць і ў чыстую будучыню мары і ў змрочны палац таямнічай свядомасці, у пустэльню выпрабаванняў і ў азеленыя палі надзеяў. Спеў сэрца майго, цеплыня пагляду...узнімуся над сабой, перамагу сябе, ускараскаюся да вяршыні твайго духу, каб стаяць побач з табой, трымаючы за руку, не баючыся ані Аіду, ані адчыненай зеўры. Усё змяшчае цябе - шлях мой, дзень мой, надзённыя думы, змяшаныя с пылам успаміны. Ахіні іх, каханы, запануй сярод іх, каб тваёй постацю прывабнай, душой празрыстай, у сэрцы маім пакінуць пячаць...З табой сэрца гаворыць, з іншымі сэрца маўчыць, няма іншых...кажу табе 


Просмотров: 287 | Добавил: Дикая | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]