Главная » 2014 » Май » 4 » самсара
23:43
самсара

Ат, колькі б вяровачцы ня віцца
Збудзецца тое, што павінна збыцца

А мы не збываемся

Як сон на суботу

Збываецца толькі мая самота

Ат, колькі б мары ня марыцца
Здарыцца тое, што павінна здарыцца

А мы не здараемся

Невыпадкова
 

Я - толькі час, ты - уся прастора

Я - усё мінаю, ты - ахінаеш

Я - уцякаю, ты - стала трываеш


Ат, колькі б птушыне не біцца

Воля ў клетцы ёй толькі сніцца

Ты адпусці яе ў неба па крылы

Збудзецца, здарыцца спеў гаманлівы

Час стане вечны, прастора бясконцай

Мы прамінем, ахінаючы сонца

Мы ўцячэм да мора руч'ямі

Гэта жыццё

Пад намі, над намі

В'ецца вяроўкай, хістаецца марай

І замыкаецца  ў кола самсарай

 

Просмотров: 215 | Добавил: Дикая | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]