Главная » 2014 » Март » 29 » А ты ў мяне назаўжды...
02:39
А ты ў мяне назаўжды...

А ты ў мяне назаўжды...

У дзіцячым садку пад кустом шыпшыны
Курчавы хлопчык казаў дзяўчыне:
Ты ў мяне назаўжды, разумееш?
Яна смяялася: што ты мелеш?
Ветразі траўня надзьмутыя ўяўна
Нібыта шапталі ёй: Рана...рана...

На школьнай алеі пад покрывам клёну
Дзявоцкаму хлопец аддаўся палону
Ты ў мяне назаўжды, разумееш?
Яна абуралася: як ты смееш?
Імчаўся жніўнем крылаты Пегас
І чулася з неба: Не час...не час...

У двары інстытуцкім ля буйнай каліны
Юнак малады давяраўся дзяўчыне
Ты ў мяне назаўжды, разумееш?
Яна дзівілася:  ты ў гэта верыш?
Бярозы на ўзгорку спявалі пра жаль
І ў спеве гучала: Амаль...амаль...

У парку асеннім з адцвіўшай ажынай
Мужчына ссівелы стаяў ля жанчыны
Ты ў мяне назаўжды, разумееш?
Яна казала, што кубак не склеіш
Лісце ляцела, клён увесь пажоўк
І вецер разносіў: Ужо...ужо...

У сутонні пакою пад кветкавай шаллю
Над здымкам мужчыны сядзела старая
Ты ў мяне назаўжды, разумееш?
Толькі часоў мінулых не вернеш 
І громам грымела аднекуль пагрозна
Рэхам даносячы: Позна...позна
  
                      

 

 

 

Просмотров: 428 | Добавил: Дикая | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]