Главная » 2014 » Май » 4 » Гісторыя.
02:04
Гісторыя.

Я распавяду табе гісторыю, калі хочаш. Распавесці?

Аднойчы ты абярэш на старай мапе месца

Яшчэ не прачнуцца пеўні, ня скончацца правы ночы

А мы ўжо недзе ў шляху, па пыльнай дарозе крочым

І ў нашым паветры - воля, на тварах - новае сонца

Верым, што лета вечна і мы будзем жыць бясконца

Заплечнік, твая гітара, апошняя цыгарэта, наша ўзаемная мара - наша адзіная мэта

Ты кажаш - да месца далёка, а мы басанож абодва

Ты кажаш - там будзе спёка, а я люблю прахалоду

Прашу паглядзець на мапу - а ў ёй відарысы гораў 

Бязлюдная выспа як кропка, вакол - бясконцае мора

- А дзе мы? - пытаюся ціха

- Мы заблукалі нарэшце. Я памыліўся, значыць. Хутка будзем на месцы. 

- Як? Калі мы заблукалі... - стаю, насупіўшы бровы

- Той, хто не ведае шляху, знойдзе яго ў прасторы.

- А як мы яго пазнаем? - цягну расчаравана...І хочацца мне дадому, каб заўтра на працу рана...Каб піць сваю чорную каву, спазняцца на электрычку, каб тое жыццё нанова ў старую ўваходзіла звычку.

Стаю так і разважаю, мне млосна, ніякавата. Здаецца той кропкай чароўнай на мапе мне ўласная хата. Ужо і ня бачна сонца, л'ецца халодны дождж, хочаш - ня хочаш, узгадаеш, што ты пад ім басанож. Урэшце ў нейкай пячоры знаходзім сабе начлег. Запальваем вогнішча, смажым кавалак мяса і хлеб. Хутка сканчаецца лівень, на вымыты твар нябёсаў сыплюцца зыркія зоры нібыта буйныя росы. Разгортваю мапу старую, пергаментныя старонкі - свет - адразу з душы бязмежна раскінуўся вонкі. Паўсюль, дзе хапае зроку - відаць хвалістае мора. І выспа тая на справе - наша з табой пячора.

- Ну? Я ж казаў, што знойдзем! Тут і жыве бясконцасць. Хутка надыйдзе дзень, запаліцца вечнае сонца. Ты дастаеш гітару. Граеш улюбёны джаз.

Гучна звініць гадзіннік. Мне прачынацца час.  

 

 

 

 

 

Просмотров: 313 | Добавил: Дикая | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]