Главная » 2014 » Апрель » 20 » паведамленне не дасланае
18:41
паведамленне не дасланае

Я напісала беззаганнае
Узяла з душы, змясціўшы ў тэкст
"Паведамленне не дасланае"
Прыйшла ў адказ мне смс

Я сярод ночы прахапляюся
Гляджу - ці ўжо яно дайшло?
"Паведамленне адпраўляецца"
Хутчэй па пошце б данясло!

А ноч паволі днём змяняецца
Не-не, ды й раптам паглядаю:
"Падцверджанне яшчэ чакаецца"

Ды хіба я яшчэ чакаю?

 

Нарэшце кінуўшы чаканне
Забыўшыся, раз такі лёс
"Паведамленне атрыманае"

Ну які чорт яго прынёс?!

 

 


 

Просмотров: 245 | Добавил: Дикая | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]