Главная » Архив материалов

А время идет по кругу
А время сбивает числа

И хочется друг у друга
От времени излечиться

Его раздробить на ночи
Бессонные и больные

В которые, между прочим

Становимся все родными

Становимся откровенней

Хотя бы на йоту, но всё же

И разговором полночным
Только спастись и можем

Хочется выбрать время

Горстями двумя из чаши

И чтобы грянула вечность

Вневременным настоящим

Чтобы без стрелок лет

И боя наставшего часа

Являлся бы человек

Ищущим и обрящим

Являлся бы светом солнц 
Звездой на небесной глади

В которой бы то сбылось
Чего задумана ради

А время летит волнами

А время не ищет причала
Начав и окончив не нами
Сулит: конец - лишь начало



 

 

Просмотров: 243 | Добавил: Дикая | Дата: 23.10.2014 | Комментарии (0)

Уночы
Пад покрывам белых туманаў
Я да цябе зазіраю ў сны
Здані вакол, гаманіць яшчэ рана
Нішто не парушыць начной цішыні
Стаіліся птушкі на даху счарнелым
Нячутна цягнік пераходзіць мяжу
І яблык не падае нават саспелы
І я з табой побач амаль не дышу

Завітваю ў сны
То чырвонай лісіцай
То завірухай за хатняй сцяной
Спі, мой каханы
Табе гэта сніцца
Як снілася мне, што ты быў са мной

 

Просмотров: 212 | Добавил: Дикая | Дата: 23.10.2014 | Комментарии (0)

Мы ляжым, а рукі і ногі сплятаюцца ў ліяны

Я ўжо абвіла цябе, як плюшч апантаны 

Ты - лаза, ад майго цяпла, спееш нібы вінаград

І ўжо ня бачна дарогі назад

Усё буйней і буйней квітнее між намі жыццё
Распускаецца ў кветы, у шумлівае лісце, у сцябліны

А ўва мне карані пусціла тваё пачуццё
І шапоча пра неба нібыта ўверсе галіны

Паміж мной і табою апошняя знікла мяжа

У непадзелены атам злучыліся ўласныя целы

І сваю палову пабачыўшы раптам душа
Дакранулася ціха яе і зрабілася  'цэлай


 

 


 

 

 

 

Просмотров: 232 | Добавил: Дикая | Дата: 28.09.2014 | Комментарии (0)

Пафарбаваць рэчаіснасць у колер вясновага сонца

Хочацца восенню верыць, што будзе цяпло бясконца

Што птушкі не кінуць гнёздаў

Што рыбы не стояцца ў ціне

А будзе ляцець лістоцце

І бабіна павуцінне

Пафарбаваць кастрычнік смарагдам лясных гушчараў 

Блукаць у таемных мясцінах і паддавацца чарам

І падавацца ветрам, лёгкім і незаўважным

І падавацца шэптам, шэптам аб нечым нашым

Можа аб нашых марах, простых і чалавечых

Можа аб тым, што зараз нам падаецца вечным:

Гэтая восень і сонца, бурштынавы колер мёду

Кругазварот прыроды

І нашы юнацкія годы...

 

 

 

Просмотров: 268 | Добавил: Дикая | Дата: 25.09.2014 | Комментарии (0)

Як будзе дзіўна і надзвычай сумна

Калі праміне двадцаць пяць гадоў

І зноў каляндар паверне на восень

Сустрэць сваю сённяшную любоў

Яму ўжо будзе значна за сорак

І скроні кране прамень сівізны

А ты відавочна ў рысах пазнаеш

Таго, хто зараз зусім малады

Ён будзе ісці па намоклым праспекце

А вецер кідаць у спіну лісты

У яго ўжо будзе сям'я-праца-дзеці

І будзеш насустрач ісці яму ты

Кароткім імгненнем і кропкай прасторы

Злучыцца рознасць вашых шляхоў

І зорныя будуць на небе разоры

З якіх ужо выспела столькі гадоў 

І роўна нічога не здарыцца потым

Жыццё пабяжыць, як бяжала раней

І ты ўжо зараз прадбачачы гэта

Абдымеш яго ледзьве чутна мацней. 

 

Просмотров: 299 | Добавил: Дикая | Дата: 23.08.2014 | Комментарии (0)

Яны разам сыйдуць з анлайну
А ты застанешся сядзець
І ўсю ноч да нямога світання
Будзеш у стужку бяз мэты глядзець

Тая стужка табе прапануе
Стос гісторыяў, сотні размоў
Нібы споведзь, а нібы прызнанне
А табе - не хапае слоў

Бо ты ведаеш 

Па-за анлайнам

Недзе там, у асабістым быцці

Расквітнела гісторыя шчасця

І ў галоўнай ролі - не ты

Толькі бачыш, нібыта ў люстэрку

На старонках у іх пачуццё

Вось - узаемные спевы на сценках

Віртуальнасць - таксама жыццё

Там ён статусы ейныя "лайкне"

І камент шматзначны дашле

Яны разам сыйдуць з анлайну

Каб анлайн застацца табе

І каб ноч да нямога світання

Серабрылася стужкай падзей
Адзінота ў сеціве тая ж

Што і ў свеце рэальных людзей. 

 

 

Просмотров: 262 | Добавил: Дикая | Дата: 17.08.2014 | Комментарии (0)

Да цябе не дабрацца
ні па небу, ні па мору
Не даплыць і не даехаць
Не дайсці, не даляцець
Толькі ўвечары
Ціхенька
Коўдру думак нацягнуўшы
Да цябе звярнуцца сэрцам
І да ранку прасядзець
 

Просмотров: 205 | Добавил: Дикая | Дата: 30.07.2014 | Комментарии (0)

"Раство і вечар. Крамы паабапал плошчы

Звіняць калакалы і сыпле снег.
Удваіх мы. Гэта Чэхія ці Польшча
Вакол - размовы і празрысты смех
Каля касцёлу выпякаюць гофры
Па вуліцах плыве карычны пах
Глінтвейну цьмяны прысмак грэе добра
І шчасце непадробнае ў вачах"

Вось так у мары, у паўсне-паўяве
Я бачу нашую будучыню
І будучыня ўрэшце наступае
А я цягну яе ў мінулае, цягну

Бо ў гэтай будучыні часам незваротным
Неспасцігальнай уладкаванасцю жыцця
Ужо не разам мы, а кожны паасобку
Не перапрыгнулі праз бездань небыцця

І ў гэтай будучыні вечар і Раство
І ўтульны свет ліхтарняў ў кавярнях
І, мабыць, снег...і, мабыць, хараство
З якімі разумееш - усё не марна

З якімі ў калідоры вуліц
Сплывае гофраў пах і смак пяшчоты
І твар твой...такі любасны і родны
Ужо размыты...гарадской самотай

Просмотров: 329 | Добавил: Дикая | Дата: 30.07.2014 | Комментарии (0)

маленькі канатаходца пад купалам цырку

рыхтуецца да кроку па нацягнутым шляху
унізе, здаецца, вельмі далёка
гледачы ўзнімаюць угару галаву

працінаюць позіркам прастору
і свідруюць і свідруюць у цішыні
смелага маленькага актора
што ідзе ў зорнай вышыні

па-над ім свяцільні і ліхтарні
льюць бадзёры і празрысты свет
грымнуць барабаны і літаўры
схамянуцца сэрцы ў кабет

па вузенькай і дрыготкай стужцы
ён ідзе - крылаты дзіўны птах
нібы вытканы з танюткага вэлюму
і здзяйсняе цуды на вачах

і ня бачна ўнізе і не чутна
як адчайна моцна б'ецца сэрца
калі пасярэдзіне шляху
нахіліўшыся, ён ледзьве не сарвецца
 

Просмотров: 314 | Добавил: Дикая | Дата: 01.07.2014 | Комментарии (0)

Хлопчык бяжыць, раскінуўшы рукі, з гары

- Забяры мяне, вятрыска, забяры!
Падхапі мяне, памчы на ўсход
Па сляду, што кінуў самалёт
Па аблочнай беласнежнай пухнаце
Што над усім плыве і ўсё мінае
Тое, што вясною прарасце
Тое, што пад восень зарастае

Хлопчык бяжыць, раскінуўшы рукі, з ўзбярэжжа
- Неба, забяры мяне ў бязмежжа!
Пакажы няўлоўны далягляд
Да якога не дайсці ніяк
Дзе радзіцца сонца і заходзіць
Усё з'яўлецца і гэтак жа сыходзіць

Хлопчык ляціць, раскніуўшы рукі, як птушка
За плячьмі парашут, а за спінай - жыцця кінастужка
Побач - мессеры, унізе - страляюць гарматы
Нібы брэшуць сабакі ў двары
Нібы толькі страчаць аўтаматы...

Хлопчык ляжыць, раскінушшы рукі, з раллі
І аблокі плывуць, як і сотні стагоддзяў плылі
Лёс кароткі пражыў - ды жыцця, бадай, не прыкмеціў
І бязмежжа ў вачах, і ўсходні самоціцца вецер...
 &n ... Читать дальше »

Просмотров: 415 | Добавил: Дикая | Дата: 23.06.2014 | Комментарии (0)

« 1 2 3 4 ... 12 13 »