Главная » 2014 » Июль » 30 » Твар
02:40
Твар

"Раство і вечар. Крамы паабапал плошчы

Звіняць калакалы і сыпле снег.
Удваіх мы. Гэта Чэхія ці Польшча
Вакол - размовы і празрысты смех
Каля касцёлу выпякаюць гофры
Па вуліцах плыве карычны пах
Глінтвейну цьмяны прысмак грэе добра
І шчасце непадробнае ў вачах"

Вось так у мары, у паўсне-паўяве
Я бачу нашую будучыню
І будучыня ўрэшце наступае
А я цягну яе ў мінулае, цягну

Бо ў гэтай будучыні часам незваротным
Неспасцігальнай уладкаванасцю жыцця
Ужо не разам мы, а кожны паасобку
Не перапрыгнулі праз бездань небыцця

І ў гэтай будучыні вечар і Раство
І ўтульны свет ліхтарняў ў кавярнях
І, мабыць, снег...і, мабыць, хараство
З якімі разумееш - усё не марна

З якімі ў калідоры вуліц
Сплывае гофраў пах і смак пяшчоты
І твар твой...такі любасны і родны
Ужо размыты...гарадской самотай

Просмотров: 330 | Добавил: Дикая | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]