маленькі канатаходца пад купалам цырку
рыхтуецца да кроку па нацягнутым шляху
унізе, здаецца, вельмі далёка
гледачы ўзнімаюць угару галаву
працінаюць позіркам прастору
і свідруюць і свідруюць у цішыні
смелага маленькага актора
што ідзе ў зорнай вышыні
па-над ім свяцільні і ліхтарні
льюць бадзёры і празрысты свет
грымнуць барабаны і літаўры
схамянуцца сэрцы ў кабет
па вузенькай і дрыготкай стужцы
ён ідзе - крылаты дзіўны птах
нібы вытканы з танюткага вэлюму
і здзяйсняе цуды на вачах
і ня бачна ўнізе і не чутна
як адчайна моцна б'ецца сэрца
калі пасярэдзіне шляху
нахіліўшыся, ён ледзьве не сарвецца
|