Главная » 2014 » Январь » 11
Варажы ты, мая варажэя
Як мяцеліца снегам віруй
У жыццёвых маіх завеях
Твар каханага мне намалюй

Дзе ён суджаны зараз, дзе мілы
У чым сум і яго весялосць
З кім ён зараз пяе і гуляе?
Сустракае сваю маладосць?

Як пазнаць мне яго, варажэя?
Як адчуць, што сустрэчны - ён?
Замятае мой лёс завея!
І здаюся я ў снежны палон

Ці ён вызваліць?
Ці адагрэе?
Ці адгоніць сум і тугу?
Што мой сум? Я ж па ім сумую!
У халодных абдымках ільду!

Варажы ты, мая варажэя!
Замяці-заблытай шляхі,
Каб адно толькі суджаным лёсам
Давялося сцяжынкі знайсці! 
 




Просмотров: 201 | Добавил: Дикая | Дата: 11.01.2014 | Комментарии (0)

Да цябе - акіян пяшчоты
Перакінуся рыбінай шпаркай
Паўз азёры і рэкі памчуся
Каб паклікаць з прыдоння русалкай
Да цябе - неабмежнасць прасторы
Перакінуся гукам і словам
Толькі з вуснаў якое сарвецца
І паўторыцца мною нанова
Да цябе - караваны малітваў
З безжыццёвай спякотнай пустэльні
Стану фата-марганным прывідам
І мільгну паўз твой роздум ў малельні
Да цябе - недасяжна далёка
Хіба толькі аб зоры разбіцца
І ў які-небудзь жнівеньскі вечар
Па шчацэ нябёсаў скаціцца...
Просмотров: 203 | Добавил: Дикая | Дата: 11.01.2014 | Комментарии (0)