Главная » 2014 » Январь » 22
У сваім шчасці, у неспатольнай празе да жыцця, што апантала мяне ўяўнай марай, няўжо я забылася на цябе? 
Едучы ў кожнадзённым транспарце і гледзячы праз шыбы альбо на ранішнія ці вечаровыя чалавечыя твары, няўжо не памятаю рысы твайго твару?
Слухаючы музыку трохгадовай даўніны, раскачваючыся пад хвалі гучанняў і меладычных пераліваў, ці не ўзгадаю цябе, якому прысвячаліся спевы тыя?
Прыходзячы па заснежаных месцах, дзе некалі цвілі і шапацелі ветразі зялёных дрэваў, ці не адчуваю тваіх крокаў, замеценых снягамі і патануўшых у соннай глыбіні?
Ці засталіся хаця б якія ўзгадкі пра цябе, апроч мігцення ценяў у натоўпе, апроч няўлоўных зменаў дня і ночы, зямлі і неба, зімы і лета, апроч раптоўна напаткаўшых дэжавю? 
Просмотров: 303 | Добавил: Дикая | Дата: 22.01.2014 | Комментарии (0)