Главная » 2014 » Январь » 14
мы не захаваліся перад выхадам
адноўлены ўзроўні, страчаны паролі
ужо невядома, хто з нас
якую выконваў ролю
забыты імёны 
у нябыт паляцеў сціплы здабытак пачуццяў
які стваралі штодзённа
глядзім адно на аднога
разгублена
з новай прасторы
і ў позірках, як і ў сэрцах
мігціць толькі надпіс
game over 
Просмотров: 257 | Добавил: Дикая | Дата: 14.01.2014 | Комментарии (0)