Главная » 2014 » Январь » 9 » начны санэт
04:05
начны санэт
У бясконцай бяззорнай начы
Абгарні мяне чорным плашчом
Мы з табой пасядзім удваіх
Мы з табой пагаворым дажджом
Пра нязграбнасць і веліч сусвету
Пагрукочам па дахам сшарэлым
І прагонім дадому кабету
Што ідзе шляхом запазнелым
Зазірнем у адтуліны вокнаў
Дзе жыццё ідзе і праходзіць
Абыйдзем над мастом беспрытульных
Што прытулак пад ім знаходзяць
У бясслаўнай начы запаведнай
Працягні да мяне свае рукі
Праз абшары і праз абсягі
Наспатоль неспатольны смутак
У часіны бяссоння без сонца
У часы панавання змроку
Уся душа на тваіх далонях
Нібы толькі з майстэрні бога
Як з празрыстай чыстай крыніцы
Незаплямленая, бездакорная
Абдымі мяне, абгарні мяне
Ноч бясконцая,  ноч бяззорная. 








Просмотров: 296 | Добавил: Дикая | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]