Главная » 2014 » Январь » 9 » да Радзімы!
04:53
да Радзімы!

Мой няблізкі, гасцінец нязнаны
Як віруючы Тыгр ці Евфрат
Край чужыны, край басурманаў
Ці ты некалі будзеш мне - брат?

Ці ты сядзеш са мной ля мора
Што раняла блакітнае шкло
І разбіўшы яго на аскепкі
Адным з іх мне ў сэрца лягло

Каб садніць, працяўшы журботай
Непакоіць, хістаць па баках
Каб увесь час сумаваць мне па дому
Як ня добра было б у гасцях...

Мой далёкі, мой недасяжны
Як Байкал ці чароўны Амур
Таямнічы заўжды, прыцягальны
Родны край мой - падмурак і мур

Я ўвесь час да цябе імкнуся
Як Адам у свой страчаны вырай
Нібы толькі там абуджуся
Ад вядзьмарства насланага лірай

Нібы толькі пабачу і ў момант:
Песня л'ецца і сэрца пяе
І на свет гэты, урэшце, не новы
Нараджаецца новы паэт

Гэты  спеў мой, і шчыры, і сумны
Радасць дзён у няроднай зямлі
Ці мой смех без радзімы вясёлы? 
Ці магу я адчуць, што жывы?

Ці пад гэтым прыгожым небам
Пад блакітам зораў і мар
Ці пад ім я каханне зведаў?
Ці шчаслівы пад ім ляжаў?

Ці не толькі пад воблакам родным
Лёгка дыхаць і верыць лягчэй?
Як засну і ўсё ў сне паўтараю
- да Радзімы - хутчэй, хутчэй!






Просмотров: 594 | Добавил: Дикая | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]