Главная » 2014 » Март » 07
Я губляю цябе
Як губляюцца людзі ў натоўпе
Безліч твараў размые знаёмыя рысы твае
У шматгалоссі твой голас гукне
І паволі патоне
Гарадзкой віхурой у адначассе яго захлыне
Я губляю цябе
Як зіма ў знямозе адчаю
У сакавіцкіх нізінах хавае свае снягі
Нібы толькі здаецца, што гэта вясна наступае
Нібы гэтых снягоў не крануюць яе ручаі
Я губляю цябе 
У гэтым надта вялікім свеце
Свет імчыць цягніком
І жыццё за вакном ляціць
А я мару сыйсці на прыпынку
У жытнёвым сонечным леце
Адшукаць там цябе і ніколі ўжо не згубіць. 
Просмотров: 274 | Добавил: Дикая | Дата: 07.03.2014 | Комментарии (0)

Гэта мы ўзгаданыя ўва ўсіх легендах пра каханне
Гэта мы - белая дама і чорны манах
Гэта пра нашу гісторыю мараць купальскім світаннем
І ў замку Гальшанскім наш пахаваны прах.
Нас апяваў Нестар - былы летапісец
На вуліцах старай Гародні блукаем прывідамі мы
Заўважныя кожнаму ўночы, каго напаткае месяц
Выходзім, нібыта з палацу - са срэбнай ад свету сцяны.
Нідзе не знайшоўшы спакою
Мы княжыч літоўскі і панна
Спавітыя між сабою, узятыя ў кайданы
Аб нас складае паданні 
Кожны, хто прагне каханне
І нашу журбу адвячоркам 
Разносяць з касцёлу званы...
Просмотров: 253 | Добавил: Дикая | Дата: 07.03.2014 | Комментарии (0)