Главная » 2014 » Февраль » 13

Частка першая. А.

Ішоў снег. Кружляў па коле, вырываўся з яго, засыпаў дамы і твары. Дамы яшчэ спалі, а заспаныя твары, умытыя снегам, у змрочным ранішнім святле выглядалі асветленымі. Грукат трамвая, дробнае трымценне шкла ў такт яму стваралі адчуванне руху. "Цікава...колькі часу можна зусім не варушыцца?" - праплывала думка ў галаве Мар'яны. Раз, два, тры... "- Прабачце!" - перабіла думкі кабета ў жоўтым капелюшы і з пытаннем у вачах паглядзела на Мар'яну. Тая адказала тым жа здзіўленым позіркам. "- Вы выходзіце ці не?"- ужо крыху нецярпліва прамовіла кабета. "- Прабачце..." - нібы рэха паўтарыла Мар'яна і адыйшла ўбок. "Раз, два, тры...." - "Прабейце, калі ласка, талончык!" - звярнулася да яе далонь з прыгожымі блакітнымі пярсцёнкамі на пальцах. "- На шчасце" - сказала Мар'яна замест "калі ласка" і аддала руцэ талончык. "Раз, два..." "Калініна. Наступны прыпынак..." - "Вой, гэта ж мой!" - ускрыкнула Мар'яна і кінулася да дзвярэй. "- Заснула хіба?" - к ... Читать дальше »
Просмотров: 619 | Добавил: Дикая | Дата: 13.02.2014 | Комментарии (0)