Главная » 2014 » Февраль » 07
а над вечнасцю пануе імгненне...
затрымціць пажоўклым лістом
ператворыцца ў ліст зялёны
расквітнее ў траўні наноў
прамільгне караблём аблокаў
карабель растане ў дым
так растане ў выяве старога
той, хто зараз жыве маладым
а ў імгненні тоіцца вечнасць
вось яно - мінула, сыйшло
па рацэ з найменнем - Забвенне
сваі хвалі далей панясло
зварухнуўся адвечны космас
неспасціжнай загадкай быцця
і адбілася вечнасць у імгненні
чалавечага веку жыцця



Просмотров: 227 | Добавил: Дикая | Дата: 07.02.2014 | Комментарии (0)