Пафарбаваць рэчаіснасць у колер вясновага сонца
Хочацца восенню верыць, што будзе цяпло бясконца
Што птушкі не кінуць гнёздаў
Што рыбы не стояцца ў ціне
А будзе ляцець лістоцце
І бабіна павуцінне
Пафарбаваць кастрычнік смарагдам лясных гушчараў
Блукаць у таемных мясцінах і паддавацца чарам
І падавацца ветрам, лёгкім і незаўважным
І падавацца шэптам, шэптам аб нечым нашым
Можа аб нашых марах, простых і чалавечых
Можа аб тым, што зараз нам падаецца вечным:
Гэтая восень і сонца, бурштынавы колер мёду
Кругазварот прыроды
І нашы юнацкія годы...