Главная » 2014 » Июль » 30

Да цябе не дабрацца
ні па небу, ні па мору
Не даплыць і не даехаць
Не дайсці, не даляцець
Толькі ўвечары
Ціхенька
Коўдру думак нацягнуўшы
Да цябе звярнуцца сэрцам
І да ранку прасядзець
 

Просмотров: 206 | Добавил: Дикая | Дата: 30.07.2014 | Комментарии (0)

"Раство і вечар. Крамы паабапал плошчы

Звіняць калакалы і сыпле снег.
Удваіх мы. Гэта Чэхія ці Польшча
Вакол - размовы і празрысты смех
Каля касцёлу выпякаюць гофры
Па вуліцах плыве карычны пах
Глінтвейну цьмяны прысмак грэе добра
І шчасце непадробнае ў вачах"

Вось так у мары, у паўсне-паўяве
Я бачу нашую будучыню
І будучыня ўрэшце наступае
А я цягну яе ў мінулае, цягну

Бо ў гэтай будучыні часам незваротным
Неспасцігальнай уладкаванасцю жыцця
Ужо не разам мы, а кожны паасобку
Не перапрыгнулі праз бездань небыцця

І ў гэтай будучыні вечар і Раство
І ўтульны свет ліхтарняў ў кавярнях
І, мабыць, снег...і, мабыць, хараство
З якімі разумееш - усё не марна

З якімі ў калідоры вуліц
Сплывае гофраў пах і смак пяшчоты
І твар твой...такі любасны і родны
Ужо размыты...гарадской самотай

Просмотров: 330 | Добавил: Дикая | Дата: 30.07.2014 | Комментарии (0)