Давай будзем побач
Апоўдзень
Апоўнач
У вясновым трымценні
І ў сэрцы зімы
Давай будзем побач у падзенні і ўзлёце
Тварам да неба і да сцяны
Цябе заклікаю - давай у Запаляр'і
там дзе пануюць адвечныя льды
А хочаш у пустэльні, у ссохлай Сахары
дзе толькі вярблюдам хапае хады
Давай будзем побач!
Дзе слодыч і горыч
Дзе моц і знямога
Дзе цемрадзь і свет
Давай будзем поруч
Спакой з насцярогі
Пакуты з кахання
Існасць з прыкмет
Куды б нам ні крочыць
Давай будзем побач
Не разыйсціся нашым шляхам
Нават калі са шляхоў мы збочым
Зямля і паветра...
Агонь і вада....