Главная » 2013 » Декабрь » 1 » жывы!
02:18
жывы!
калі зноў затрапеча сэрца
апантанай марай кахання
і здабыўшы нанову зрок
паглядзіш на заззяўшы прастор
то ўбачыш у яго люстэрцы
свет, з якога няма выгнання
і душа будзе поўніцца шчасцем
як анёльскім спевам кляштор
вокамгенна знясілены сум
абгарнуўшыся расчараваннем
паплыве ад цябе на ўсход
каб адвечным сонцам узыйсці
каб вось так нагадаць
маўляў, гэй, чалавеча
усё, што зараз прыходзіць
мусіцьмець і сыйсці
увесь цяжар абурэння з-за надзей і чакання
з-за знішчальных гісторый, што з табою былі
як ланцуг разам скінеш
і адчуўшы каханне
сэрца моцна заб'ецца і падкажа: жывы...
 

Просмотров: 253 | Добавил: Дикая | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]