Главная » 2013 » Декабрь » 24
калі ўсё у чарговы раз пераменіцца ў зменлівым свеце
нібы хтосьці паверне кола і млынок замахае крылом
вераснёўскі подых павее ў яшчэ пануючым леце
і ў надвор'і бліскучае сонца абгарнецца раптоўным дажджом 
ці на рэчцы застылай у ільдзе незаўважна сягне крыгаход
ведай: час перамены прадзе
і збірае дні ў карагод
гэта ён - пазалота лістоцця
гэта ён - сівізна ў валасах
гэта ён - спадарожнік самоты
што ўсё множыцца ў нашых гадах
час - няўлоўны гарэза-вятрыска
круціць жорнавы на млыне
на тым жорнаве бачна блізка
як гады ён ў муку ператрэ
і мука разляціцца долу
быццам попел альбо першы снег
і ў засыпанай белай прасторы
толькі ценем мільгне чалавек 
Просмотров: 291 | Добавил: Дикая | Дата: 24.12.2013 | Комментарии (0)