Главная » 2015 » Май » 8 » вайна
00:29
вайна

Я глядзеда у твой твар
З-за яго пазірала вайна
Як праз шчыліну дзеці сачаць за сакрэтам
І была яна не адной, а трыма:
Пасівелай старой, дзяўчо і кабетай

І першай глядзела старая з журбой
Нібыта старонкі гартала імкліва
І быццам абрыдла быць ёй вайной
І быццам сама яна страціла сына

Праз яе як праз сон адчувалася тая
У якой яшчэ валасы не ссівелі
І стаяла лютая, злая, чужая
Ад якой сірацелі паўсюль і ўдавелі

Але ў  глыбокай яе цемнаце
Чарнейшай за зрэнкі, што спяць у вачох
Ціха стаілася ў сонечным дне
І ў хованкі з часам гуляла дзяўчо

А зараз той час згубіўся ў вадзе
Дзе мора і неба стануць адным
І ў твары тваім, за якім тры вайны:
З ворагам, з лёсам, з сабою самім
 

Просмотров: 384 | Добавил: Дикая | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]