Главная » 2015 » Апрель » 14 » Мяне
11:45
Мяне

На Беларусі няма такога гораду

Пра які летапісец гадаў пры паўночным сьвятле

І не ведаў дакладна, чым назвай сваёй абавязаны горад

Сну князя, гандлёваму шляху ці проста рацэ

У горадзе няма такой вуліцы

Дзе старадаўніх легендаў відаць незнікаючы сьлед

Шматкроць зруйнаванае знову і знову будуецца

Віруе парадкам, з якога складаўся сусьвет

На вуліцы няма такога  дому

Што тонкім парасткам спрабуе абвіць вінаград

Дзе добры сусед з усмешкай вітае другога

І кожны заўсёды ўладар і ніколі не раб

У доме няма такой кватэры

Дзе пах цеплыні гасцінна вітае сяброў

Дзе л'ецца віно, а ў шчасці не ведаюць меры

І госці знаходзяць у згодзе гаспадароў

У кватэры няма такога пакою
Дзе пад абажурам прыемна паўночы драмаць
Дзе лямпа агортвае сэрца дабром і спакоем
І калыханку над люлькай дзіцячай чуваць

Сонцу гартаць аблокі і хмарам хутка мінаць

Колькі ўжо перагорнута і колькі яшчэ міне

Гораду, вуліцы, дому, кватэры, пакою - бываць

Але ў такім ландшафце няма такога мяне

 

Просмотров: 355 | Добавил: Дикая | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]