Главная » 2013 » Ноябрь » 10 » дзеля кахання ўсё )
03:02
дзеля кахання ўсё )
часам пасярод ночы
дождж у вакно грукоча
месяц глядзіць прарочы
праз шыбу ў бяссоныя вочы

радыё ціха мармыча
нібыта праз моцны сон
і хтосьці некага кліча
схапіўшыся за тэлефон

часам пасярод ночы
у цаху працуе рабочы
хтосьці дадому крочыць
хтосьці за часам сочыць

горад самотна шапоча
ліхтарнямі шэрых двароў
і быццам бы шчасця хоча
для ўсіх сваіх жыхароў

часам пасярод ночы
свет здаецца сірочым
бо сэнс - невідавочны
у шляху сваім адзіночным

радыё ціха мармыча
нібыта праз сон на світанні
што лепей за ўсё сярод ночы
не спаць толькі дзеля кахання











Просмотров: 323 | Добавил: Дикая | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]