Главная » 2013 » Октябрь » 31 » чалавечыя мары
12:51
чалавечыя мары
Яна ўсё жыццё марыла выйсці замуж за ўрача
Але не паспела
Бо ўжо выйшла замуж за інжынера
Ды ён хаця й ня быў інжынерам душ чалавечых
Але разумеў душу яе і не пярэчыў
БО ўсё жыццё марыў ён стаць пілотам
Але кіраваў штовечар толькі анлайн-самалётам
З гульні, што клічацца World of planes
Гэта, бадай, быў адзіны шанс
Каб наблізіцца на крок да мары
Часам, лежачы ў ложку, ён ціха казаў Тамары:
- Тома, душа чалавека дзеля палёту радзіцца
 Дзеля таго, каб цягнуцца да зорнай спакусы...
- Дык а з жонкай калі ўжо пачнеш развадзіцца?
- пыталася Тома, паджаўшы чырвоныя вусны
Сама ж яна марыла пра курорты ды выспы
Лепей Мальдзівы, але і Канары няблага
Бо пахваляцца - было неад'емнаю рысай
Ейнай натуры, амаль неспатольнаю прагай
Са сваіх палюбоўнікаў ёй больш даспадобы Алесь
Бо ён малады, гарачы і спраўна кахае
Але спіс годнасцяў гэтым вычэрпваўся ўвесь
А Вадзік, хаця і амаль што ўвесь час лятае
Ды з ёю таксама на год два разы ў замежжа можа ляцець
Таму - разважае яна, - давядзецца цярпець. 
Алесь - зусім Дан Жуан другога гатунку
З марай: для дамаў непаўторным быць кавалерам 
І кожная потым знаходзіць па падарунку
Ад яго і багіні любові - цудоўнай Венеры
З гэтымі падарункамі, хто з чырванню шчок, хто вушэй
Дамы бягуць да Барыса - найпершага з урачэй
Барыс не жадае марыць, бо мары спакой не даюць
Бо кожнага дню ён бачыць, куды тыя мары вядуць
Шмат перабачыў жанчынаў, часцей за ўсіх бачыць адну
У якой пазнае відавочна, сябра свайго жану
Тая яму пра мару  - маўляў, чакала ўрача ўвесь час
Муж да Тамары гуляе, любоўнік - таксама праз раз
Барыс пасля цяжкага тыдню
Калі стамляецца жыць
Прыходзіць з сябравай жонкай
Проста пагаварыць :) 
Просмотров: 373 | Добавил: Дикая | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]