Главная » 2015 » Март » 27

У начным цягніку, ў асьветленым цьмяна вагоне
Пахне позняй вячэрай, бялізнай і крыху тугой
Усё, што толькі было, застанецца на шумным пероне
І пакаціцца прэч, здалёк памахаўшы рукой.


Цябе хутка памчыць на захад, у паэтычна-старую Гародню
Дзе Хрыстос прызямліўся, дзе неба праз святую браму відаць
Дзе высокія вокны палацаў адбіваюць прывідную поўню
І з вялікіх каменных вежаў старажытныя сьпевы чуваць

Пакуль будзе састаў паўтараць выгібы абшару
А народжаны дзень яшчэ блукаць у цемнаце
Ты, сур'ёзны, узгадаеш сваю дзіцячую мару
І маленькую цёплую руку ў тваёй прахалоднай руцэ.

Просмотров: 352 | Добавил: Дикая | Дата: 27.03.2015 | Комментарии (0)