Главная » 2013 » Июнь » 18
дзе мы спаткаемся?
я пытаюся
ліпень смяецца - ў лютым
ветразем б'ецца 
лета смяецца
у лютым - прамерзла-бязлюдным
як мы спаткаемся?
я пытаюся
вочы заплюшчы - пазнаеш
бо калі бачыш - усё марна
а сэрцам зрок не падманеш
ці мы спаткаемся?
я пытаюся
навокал аблокаў карункі
ці...мы...спаткаемся...
мне адгукаецца
голас мой квола-танюткі
Просмотров: 216 | Добавил: Дикая | Дата: 18.06.2013 | Комментарии (0)