Главная » 2012 » Июнь » 06
шчасце - гэта зграя пухнатых птушак,
заўважаных у небе пасля зімы.
шчасце - гэта смак адзічэлых ігрушак,
якімі частуешся ўпотай.
шчасце замест "Я" аднойчы ўвасобіцца ў "МЫ"
а потым сыйдзе ціхай сардэчнай самотай
удалечынь адляцяць па восені шэрыя птахі
асалода ігруш раптам згубіць таемны свой смак
і абрынецца вераснем шчасце на чорныя дахі
і, няўлоўнае, згубіцца недзе ў дварах
Просмотров: 343 | Добавил: Дикая | Дата: 06.06.2012 | Комментарии (0)