Главная » 2012 » Май » 26 » КАХАННЕ! ~* )
21:35
КАХАННЕ! ~* )
як добра быць адвечным дзіцём
коўзацца па горцы
гойсаць на арэлях
як добра з непадробным пачуццём
ісці насустрач сонцу
пакуль не пасталееш
і ведаць, што не пасталееш
ніколі не прал'еш з уласных грудзей
малака
народжаным пакутліва  нашчадкам
не прысвяціш ніводнага радка
не разумеючым тваіх радкоў каханкам
ды не сарвеш саспелай чырванні
прамацярынскіх яблыкаў граху
ды не спазнаеш горкага выгнання
з чароўнага Эдэму на Зямлю...
як добра бегаць хлопчыкам, дзяўчынкай
так бездакорна блізкімі да зор
хапаць за бараду сівога Бога
у кудлатым воблаке насіцца паміж гор
як добра быць адвечным і малым
і нейкім ранкам у дзіўны час світання
як добра вечнае дзяцінства абмяняць 
на караценька-вокамгненнае каханне

 
Просмотров: 289 | Добавил: Дикая | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]