Главная » 2015 » Июль » 28 » я
17:02
я

Калі балерына выходзіць на сцэну
Здаецца, што лебядзь плыве па хвалях ракі
І карункавы вэлюм нібыта бялюткія пёры
Ператворвае ў крылы абедзве яе рукі 
Але я не лебядзь, а з доўгаю дзюбай бусліха 
Ад сарамлівасці дзюба ўся счырванела ўшчэнт 
І ногі мае выдаюць недарэчныя рухі
Калі грацыёзны спрабую зрабіць менуэт 
Ты хочаш пабачыць Возера лебядзінае 
Ці бачыў ты пожню пад першым палётам буслоў?
Над возерам з поўняй прамовіш ты слова адзінае
А ў ранкавай пожні  не хопіць нават і слоў
Ты ведаеш пра лебядзіную вернасць
А пра бусліную вернасць кольвек ты чуў? 
Уласцівыя ёй і каханне, і дзікая рэўнасць
Бо робіцца дзюба тады падобнай мячу
Бусліха няскладная ды даўганогая птушка
І пёры яе дзе-нідзе счарнелі ад смутнай тугі
Але імёны бацькоў ёй дзеці шэпчуць на вушка
Каб новым жыццём адораны сталі бацькі
Кружляе па коле чароўная лебядзь салідна
Струменіцца годнасцю постаць яе і пагляд 
А клёкат бусліны - адвечна святая малітва
Чароды анёлаў, пакліканых за далягляд. 

Просмотров: 361 | Добавил: Дикая | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]