[TITLE]

Калі мой каханы рушыць ў натоўпе
Здаецца - ён звычайны чалавек
Як усе ідзе задуманы і строгі
Блакіт вачэй відаць раз-пораз з-пад павек
На ім спыніцца нечый погляд хуткі
І нечый доўгі мо праводзіць услед
І ён таксама разнастаіць позірк
Абрысамі мужчынаў і кабет
Калі мой каханы імчыць у натоўпе
Здаецца - ён звычайны чалавек
Падобны да любога твару профіль
І складзены з агульных усім прыкмет.
Яго кранецца выпадкова нехта
З усмешкай выбачыць, не сцішыўшы хады
Раптоўныя хвілінныя спатканні
Успыхваюць, каб знікнуць назаўжды
У гарадзкім шумлівым летуценні 
У вясновай песьні ці зімовай віхуры
Ідзе звычайны чалавек з натоўпу - мой каханы
Так не падобны да нікога на зямлі

Просмотров: 503 | Добавил: Дикая | Дата: 19.08.2015 | Комментарии (0)

Калі балерына выходзіць на сцэну
Здаецца, што лебядзь плыве па хвалях ракі
І карункавы вэлюм нібыта бялюткія пёры
Ператворвае ў крылы абедзве яе рукі 
Але я не лебядзь, а з доўгаю дзюбай бусліха 
Ад сарамлівасці дзюба ўся счырванела ўшчэнт 
І ногі мае выдаюць недарэчныя рухі
Калі грацыёзны спрабую зрабіць менуэт 
Ты хочаш пабачыць Возера лебядзінае 
Ці бачыў ты пожню пад першым палётам буслоў?
Над возерам з поўняй прамовіш ты слова адзінае
А ў ранкавай пожні  не хопіць нават і слоў
Ты ведаеш пра лебядзіную вернасць
А пра бусліную вернасць кольвек ты чуў? 
Уласцівыя ёй і каханне, і дзікая рэўнасць
Бо робіцца дзюба тады падобнай мячу
Бусліха няскладная ды даўганогая птушка
І пёры яе дзе-нідзе счарнелі ад смутнай тугі
Але імёны бацькоў ёй дзеці шэпчуць на вушка
Каб новым жыццём адораны сталі бацькі
Кружл ... Читать дальше »

Просмотров: 359 | Добавил: Дикая | Дата: 28.07.2015 | Комментарии (0)

Калі ты сыходзіў мне заставалася толькі чаканне

Я паўтарала, што дачакаецца той, хто умее чакаць.

Што наша жыццё - квінтэсэнцыя выпрабаванняў

І час такім чынам спрабуе выпрабаваць. 

Гэты не ён, а мы яго падзялілі

На ўмоўныя "учора" і "заўтра"
Каб верыць, што будзе яно. 

А час не ведае ліку, ён спіць на плячах у атлантаў

І ў снах з чалавечых жыццяў складае нямое кіно. 

Але калі ты сыходзіў, пакінуўшы мне чаканне

Стужка спынялася раптам, абраўшы ўдалы фрагмент

У ім размывалася "учора", у ім спынялася "заўтра"
І рэжысёр апантана стосы ірваў кіналент. 

Калі ты сыходзіў, чаканне адразу глядзела ў вочы

Маўляў - "Не чакала? А вось я, гасцінна мяне прымай"

Бывала да позняй ночы

У абдымках гэтага госця

Сядзелі на падваконні і горкі дзялілі чай. 

Калі ты сыйшоў ... Читать дальше »

Просмотров: 315 | Добавил: Дикая | Дата: 01.06.2015 | Комментарии (0)

Усе шляхі мае выйшлі з Рыму 
Незваротна памчаўшы на ўсход
Я іх усіх ад сябе адрыну
І за першы збягу паварот

Колькі часу кружляцца па коле?
Марнатравіць бесцань жыцця?

І вакол гэтак ходзяць і ходзяць

А ў порце чакае ладдзя. 

І ладдзя, нібы лодка Харона
З маёй ціхай душой паплыве
Да далёкага роднага дома
Дзе абраны каханнем жыве

Толькі там, дзе ягоныя спевы

Дзе жалейкі самоціцца гук
Абуджаюцца сны і спадзевы
Пад ласкавай пяшчотаю рук

Дзе ўсходні гуляецца вецер
Лёгка скочыць праз вокны і дах
Я знайду сваё месца на свеце

Куды вёў мяне лёсавы шлях. 



 

Просмотров: 310 | Добавил: Дикая | Дата: 21.05.2015 | Комментарии (0)

Я глядзеда у твой твар
З-за яго пазірала вайна
Як праз шчыліну дзеці сачаць за сакрэтам
І была яна не адной, а трыма:
Пасівелай старой, дзяўчо і кабетай

І першай глядзела старая з журбой
Нібыта старонкі гартала імкліва
І быццам абрыдла быць ёй вайной
І быццам сама яна страціла сына

Праз яе як праз сон адчувалася тая
У якой яшчэ валасы не ссівелі
І стаяла лютая, злая, чужая
Ад якой сірацелі паўсюль і ўдавелі

Але ў  глыбокай яе цемнаце
Чарнейшай за зрэнкі, што спяць у вачох
Ціха стаілася ў сонечным дне
І ў хованкі з часам гуляла дзяўчо

А зараз той час згубіўся ў вадзе
Дзе мора і неба стануць адным
І ў твары тваім, за якім тры вайны:
З ворагам, з лёсам, з сабою самім
 

Просмотров: 380 | Добавил: Дикая | Дата: 08.05.2015 | Комментарии (0)

На Беларусі няма такога гораду

Пра які летапісец гадаў пры паўночным сьвятле

І не ведаў дакладна, чым назвай сваёй абавязаны горад

Сну князя, гандлёваму шляху ці проста рацэ

У горадзе няма такой вуліцы

Дзе старадаўніх легендаў відаць незнікаючы сьлед

Шматкроць зруйнаванае знову і знову будуецца

Віруе парадкам, з якога складаўся сусьвет

На вуліцы няма такога  дому

Што тонкім парасткам спрабуе абвіць вінаград

Дзе добры сусед з усмешкай вітае другога

І кожны заўсёды ўладар і ніколі не раб

У доме няма такой кватэры

Дзе пах цеплыні гасцінна вітае сяброў

Дзе л'ецца віно, а ў шчасці не ведаюць меры

І госці знаходзяць у згодзе гаспадароў

У кватэры няма такога пакою
Дзе пад абажурам прыемна паўночы драмаць
Дзе лямпа агортвае сэрца дабром і спакоем
І калыханку над люлькай дзіцячай чуваць

Сонцу гартаць а ... Читать дальше »

Просмотров: 351 | Добавил: Дикая | Дата: 14.04.2015 | Комментарии (0)

У начным цягніку, ў асьветленым цьмяна вагоне
Пахне позняй вячэрай, бялізнай і крыху тугой
Усё, што толькі было, застанецца на шумным пероне
І пакаціцца прэч, здалёк памахаўшы рукой.


Цябе хутка памчыць на захад, у паэтычна-старую Гародню
Дзе Хрыстос прызямліўся, дзе неба праз святую браму відаць
Дзе высокія вокны палацаў адбіваюць прывідную поўню
І з вялікіх каменных вежаў старажытныя сьпевы чуваць

Пакуль будзе састаў паўтараць выгібы абшару
А народжаны дзень яшчэ блукаць у цемнаце
Ты, сур'ёзны, узгадаеш сваю дзіцячую мару
І маленькую цёплую руку ў тваёй прахалоднай руцэ.

Просмотров: 349 | Добавил: Дикая | Дата: 27.03.2015 | Комментарии (0)

Незаўважна і кожнадзённа праплывае маё жыццё

Быццам толькі папіла гарбаты, а ўжо паўначы прайшло

Быццам толькі было дзяцінства

Басаногае, з яблычным смакам 
А ўжо ў мяне ўзрост мацярынства
Гадоў дваццаць ды з добрым гакам 

Быццам толькі саспелае лета 

Пакацілася поўняй з далоні

А ўжо я старая кабета

І мне срэбра ўплятаецца ў скроні

Незаўважна і штохвілінна мімаход імчыцца жыццё

Я ўглядаюся ў тварык сына, а глядзіць на мяне маладзён

Вось ён толькі ляцеў на арэлях, захапляўся пажарнай машынай

Азірнуцца нібы не паспелі, а ўжо ён дарослы мужчына

Быццам вось наш з ім першы кастрычнік
І плывем па Няве на пароме

Абляцелае жоўтае лісце ўжо  гартаем мы ў фотаальбоме...

Час жыцця несупынна мінае

І ў старэчым зморшчаным  твары

Тварык хлопчыка ці дзяўчынкі

Час старанна ... Читать дальше »

Просмотров: 294 | Добавил: Дикая | Дата: 05.01.2015 | Комментарии (0)

Мы з ім цудоўная пара,
З чаго не пачні і чым не скончы

Паміж намі ўсё як трэба і як варта
У яго адказны лёс, у мяне - жончын

Бацькі і сябры ставяць нас у прыклад

Сваім бацькам і дзецям, і сябрам
І мы нічога з ім не ведаем пра крыўды
І шчасце звыш падаравана нам

Мы на выходных ладзім вечарыны

Заўсёды цэлы дом запрошаных гасцёў
І ён, вядома, выкшталцона мілы
І гаспадыняй я ўзначальваю прыём

Мы не сварымся і не высвятляем зносін
Ён кліча мяне "любай" і "радной" 
Магчыма з тысячы пакутлівых жанчынаў
Пашанцавала толькі мне адной

Але ў чорнай роўнядзі начы
Ён спіць, а я ляжу ў бясонні
І калыхаю думку пра цябе
Што згубіцца ў ранішнім сутонні


 

 

Просмотров: 330 | Добавил: Дикая | Дата: 05.12.2014 | Комментарии (0)

Не запаліла святла,
Мой матылёк, ты зберажэш свае крылы
Б'ешся ў вокны

У шэрань шыбаў панылых

Хочаш цяпла
Чакаеш хаця б на прамень

Бо цуда жыцця

Табе хопіць толькі на дзень

Адзінажды ўсё - колераў квецень і пах

Летняя смага, і ліпеньскія дажджы
І іншай матылькі чароўны зманлівы ўзмах
Подых надзеі...Адзінажды і назаўжды

Мой матылёк, у гэтую цьмяную ноч

Трапечучы, прагнеш уварвацца ў ціхі пакой
Зведаўшы ўсё на свеце, апроч

Шчырай размовы з прастой чалавечай душой

Не запаліла святла

Мой матылёк, згубы тваёй трываць я не мушу

Крыху цяпла...
Кожную вабяць істоту і кожную душу

 

 


 

Просмотров: 292 | Добавил: Дикая | Дата: 03.11.2014 | Комментарии (0)

1 2 3 ... 12 13 »